Поиск по этому блогу

суббота, 17 сентября 2022 г.

Максім Танк: прайсці праз вернасць - інфарм-дасье (да 110-годдзя)


 

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко)

(17.09.1912 - 07.08.1995)

Сёння старшакласнікі наведалі школьную бібліятэку, дзе прайшло мерапрыемства ў форме інфарм—дасье, прысвечанае Максіму Танку.


Народны паэт Беларусі, перакладчык, акадэмік АН Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій, Герой Сацыялістычнай працы, Ганаровы грамадзянін Мінску; у свой час узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Так здарылася, што вышэйшай адукацыі ён не атрымаў, стала займаўся самаадукацыяй.

М. Танк - псеўданім. Быў і іншы варыянт - Максім Бура. Але прыжыўся першы."Чаму Танк? А што мне заставалася? Усе віды флоры былі разабраны папярэднікамі і сябрамі: Колас, Крапіва, Гушча, Чарот, Васілёк, Бярозкін...Засталося адно жалеза! Да ўсяго ж , слова "танк" сугучна са словам "танка" (форма японскай паэзіі)", - жартаваў сам паэт.

Нарадзіўся у вёсцы Пількаўшчына (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Адгэтуль далёка было і да валаснова цэнтра Мядзеля, і да бліжэйшай чыгуначный станцыі Княгініна. Прадзед Максіма, Марка Скурко, быў сапраўдным вясковым асілкам: то сякераю валіць стогадовыя сосны, цягне вілізарныя каменні на падмурак, адзін носіць на плячах бэлькі. І заўсёды сыпле жартамі, весяліць аднавяскоўцаў...Дзед паэта Хведар Маркавіч жыў сіратою пры дзядзьку. Цэлымі днямі ён прападаў у лесе і вяртаўся з багатай здабычай. Хведара і ў салдаты не ўзялі: валасны старшыня, які часта ласаваўся дзічынай, вызваліў хлопца ад службы. Зямлі ў джзеда было каля шасці дзесяцін, разам з лесам і сенакосам, а ў сям'і, акрамя бацькі і маці, дванаццаць дзяцей.

Яго бацькі: Іван Хведаровіч і Домна Іванаўна. Іван, ледзь узняўся на ногі, як на яго ляглі цяжкія гаспадарчыя клопаты. Быў ён не дужа пісьменны: вучыўся толькі адну зіму ў царкоўнапрыхадской школе, а потым некалькі месяцаў у Мядзельскім нароодным вучылішчы. Любоў да кніг захаваў на ўсё жыццё. Працавіты і руплівы, Іван з ранняга дзяцінства не меў вольнай хвіліны: абрабляў землю, шыў боты, ганяў плыты,наймаўся лесарубам,хадзіў на панскі луг капаць канавы.

Калі Максіму было амаль два гады, грымнула Першая сусветная вайна. Бацьку мабілізавалі ў армію царскай Расіі. Ён служыў салдатам ў чыгуначным батальёне. Але потым кинули у шавецкую майстэркню: вельми добра шыщ абутак. А праз два гады маці і сын апынуліся ў Маскве ў бежанстве. Яны туліліся на ўскрайку горада з яшчэ чатырма сем'ямі бежанцаў. Тут яны перажылі дзве рэвалюцыі: Лютаўскую і Кастрычніцкую. Маці працавала прыбіральшчыцай, а сын пайшоў ў рускамоўную школу,дзе пазнаёміўся з першымі кнігамі Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Гогаля, Шаўчэнкі...Пасля вайны бацька ўладкаваўся на заводзе.

У 1922 годзе, з прычыны вялікага голаду ў Расіі, сям'я Скурко вярнулася дадому. На час вайны хату даглядаў дзядуля Хведар ды бабка Улляна. На той момант, згодана Рыжскаму мірнаму дагавору, Беларусь была ўжо падзелена на дзве часткі: Заходнюю і БССР. Максім пачаў вучыцца на польскай мове. Ён вучыўся ў 4-х гімназіях. Але, то грошай не хапала, то польская ўлада школу закрыла..."Першую зіму я правучыўся дома, а другую ў вёсцы Шкленікава, дзе адкрылася ў той час польская пачатковая школа,- успамінае М. Танк.- За гады сваёй вучобы я прачытаў амаль усе кнігі ў школьнай бібліятэцы: Міцкевіча, Славацкага, Сянкевіча, Крашэўскага, Ажэшкі."Усё лета, пасучы кароў, ён рыхтаваўся да экзаменаў і восенню 1926 года паступіў у трэці клас Вілейскай рускай гімназіі. Але праз два гады польскія ўлады закрылі яе. Женя паступіў у 5 клас Радашковіцкай беларускай гімназіі. Л.Д,. Грынкевіч, якая вучылася разам з ім у Вілейцы і Радашковічах, успамінае:"Аднойчы выкладчык беларускай літаратуры Язэп гаўрылік даў нам класнае сачыненне на тэму "Чатыры пары году". І вось мы напісалі яго. Аказалася, што Яўген Скурко ўсё сачыненне напісаў вершаваным. Гэта сачыненне, як лепшае ў класе, зачытаў на ўроку Язэп Іванавіч. Аўтар сачынення расказваў аб сялянскай працы і яе цяжкасцяў ва ўсе поры года. памятаю апошнія , заключныя радкі гэтага верша:
Селяніну толькі знай,
Жні, касі і засявай.
З таго часу мы нейкімі іншымі вачыма пачалі глядзець на сайго сябра, высокага хударлявага хлопца ў даматканай вопратцы. павага да яго хутка расла. Ён пісаў шмат вершаў і на школьных вечарах, канцэртах самадзейнасці."

К 16-ці гадам Максім ужо пісаў вершы на беларускай мове, супрацоўнічаў з нелегальнымі выдавецтвамі, быў камсамольцам-актывістам. Змагаўся з палітыкай паланізаціі, якая не давала развівацца беларускай культуры; за свабоду і незалежнасць Беларусі....І трапіў у турму Лукішкі. У розныя гады тут пабывалі М. Гарэцкі і Р. Шырма. У гэты час выйшаў яго першы зборнік "На этапах", які не паспеў сыйсці з друкарскага станка, як цэнзура амаль канфіскавала амаль увесь тыраж. Вешы былі бунтарскія: за Беларусь, за родную мову. Некалькі экзэмпляраў перадалі за мяжу, якія трапілі ў рукі Коласа і Купалы. Адзін з іх ўсмехнуўся:"Нашага палку прыбывае..."


Толькі 17 верасня 1939 года Беларусь аб'ядналася ў адзіную дзяржаву. У гэты час Максім Танк уладкоўваецца у "Віленскую праўду, і там сустракае Любоў Андрэеўну Асмаловіч, якая стала яго жонкай напярэдадні Другой Сусветнай вайны. З ёй Яўген Іванавіч пражыў амаль 55 год і вырасціў траіх дзяцей :сын Максім і дачкі-блізняўшкі Іра і Вера. Польскі кінарэжысёр, Аляксандр Форд" хацеў зняці фільм па паэме "Нарач". Але вайна унесла свае карэктывы.


У гады Вялікай Айчыннай вайны, жонка з сынам апынулася ў эвакуацыі пад Саратавым, а сам Максім Танк запісаўся ў наролнае апалчэнне. Але ўлада вырашыла скарыстаць яго літаратурны талент інакш і адправіла ў рэдакцыі газеты "За Савецкую Беларусь!" і  сатырычны агітплакат "Раздавім фашысцкую гадзіну" Пачаў пісаць паэму "Янук Сяліба"...Верш "Родна мова", паэма "Нарач". Выйшлі зборнікі "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхіл".

Пасля вайны гэты агітплакат ператворыцца ў часопіс "Вожык", дзе Танк - літаратурны рэдактар. Потым - галоўны рэдактар часопіса "Полымя". За сваю 60-гадовую литаратурную дзейнасць ён выпусціў 21 паэтычную кніуі, сярод іх: Каб ведалі", "Прайсці праз вернасць". "Нарачанскія сосны". Апошнія - "Мой каўчэг" і "ERRATA" ("Дадатак").

Максім Танк чытае свае вершы.
(урывак з дакументальнага фільма "Натуральны, як лінія небасхіла...")

 Максім быў не толькі знакаміты паэт, але і звычайны чалавек: сын, муж, бацька, дзядуля, сябр, паэт, грамадски дзеяч, патрыёт...

Ларыса Геніюш называла яго "казачны прынц"  - за яго дапамогу навакольным.

Максім Танк не любіў юбілеяў. Жартаваў наконт гэтага: "...юбілеі ўсякія лічу вясёлай рэпетыцыяй пахавання; адзначаюць іх графаманы ды хворыя на амбіцыі."

Танк любіў фільмы жахаў, Хічкока і Лонга, баявікі, фільмы з удзелам Марлен Дзітрых.
"Помню фільмы "Вочы муміі" і "Кармэн". У кіно не былодзе сесці, і я, стоючы, іх праглядзеў."

Натхнялі мастакі- авангардзісты: Шагал, Малевіч...
Быў заядлы паліўнічы, добра гулящ у прэферанс. Яму жонка, смеючысі, казала;"Кідай гэтыя вершы, займіся прэферансам"

Будучы атэістам і камуністам, лічыў, што Біблію трэба ўключыць у школьную праграму. "Я вывудзіў з яе мора легенд і паданняў, шмат лірычных тэм, мэтафар, параўнанняў, вобразаў. Гэтую цікавую кнігу трэба было б вучыць у школах разам з міфамі Эгіпту, Грэцыі і Рыму."

Пімен Панчанка быў найлепшым сябрам Максіма Танка:"...такога друга, як ты, у мяне не было. І мне хочацца пранесці гэту дружбу праз усё жыцце, як ўсё самае дарагое, з чым бяда - не бядя, і гора - ня гора..."

Максім Танк меў цудоўны почырк. Наконт гэтага можна пераканацца, таму што ў школьнай бібліятэцы ёсць кніга, падоранная 24 мая 1986 года Максімам Танкам з яго аўтографам.


Пахаваны паэт на сваёй малой радзіме разам з жонкай і іншымі суродзічамі. На магіле няма помнікаў, толькі два крыжа, падобныя на нарачанскія сосны.




elenapyrkh1971@gmail.com




Комментариев нет:

Отправить комментарий

Союзное государство. 25 лет вместе: единый урок

  6 декабря, на базе школьной библиотеке, прошёл единый урок "Союзное государство. 25 лет вместе" для учащихся 8Г класса.